24 верасня 2020 года ў 5 “А” класе адбылася творчая сустрэча з настаўнікам англійскай мовы Ліліяй Сяргееўнай Грыгор’евай, якая піша вершы на беларускай мове. Лілія Сяргееўна расказала пяцікласнікам пра сваю творчасць, прачытала свае вершы, адказала на пытанні вучняў.